Лаўрэатамі прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент, у 2017 годзе стала група прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі ў Венесуэле, паведамляе Associated Press.

Лаўрэатаў абралі з трох намінантаў-фіналістаў. Прэмію Еўрапарламент прысудзіў групе, сярод якіх дэпутаты і студэнты, за «барацьбу з рэпрэсіўным урадам». «Гэтая ўзнагарода — знак падтрымкі дэмакратычных сіл у іх барацьбе за дэмакратычную Венесуэлу», - прыводзіць агенцтва словы кіраўніка Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу Гі Верхоўстата. Ён таксама заклікаў міжнародную супольнасць «далучыцца да гэтай барацьбы за свабоду народа Венесуэлы».

Прэмію «За свабоду думкі», якую назвалі ў гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, заснаваў Еўрапейскі парламент у 1988 годзе. Прэмія прысуджаецца асобнаму чалавеку ці грамадскай арганізацыі, якія вызначыліся ў абароне правоў і свабод чалавека.

У 2004 годзе яе атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2008 годзе Аляксандр Мілінкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0