Калекцыя мае назву «Апошні Імператар». У яе ўвайшлі мадэлі з тытанавым корпусам, выявай двухгаловага арла з герба Расійскай Імперыі, Багародзіцай Аранта (адзін з асноўных тыпаў абраза Божае Маці з рукамі ў жэсце заступніцкай малітвы, як на гербе Мінска) і партрэтам імператара Мікалая II.
Калекцыя прысвечаная стагоддзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, што выглядае даволі іранічна. Версія з гербам або Мікалаем ІІ абыйдзецца пакупнікам ў 2400 даляраў, а Nokia з выявай Маці Божай будзе каштаваць каля 2600 даляраў.
Кампанія Caviar раней неаднаразова аздабляла розныя мадэлі айфонаў выявамі Пуціна, а таксама рознымі правакацыйнымі рэльефамі.
А так будзе выглядаць самая новая мадэль смартфонаў ад Apple з упрыгожваннем Caviar:





