Яўген Касперскі. Фота: The Associated Press
Паводле яго словаў, у 2014 годзе супрацоўнікі, якія запампоўвалі інфармацыю пра хакераў групоўкі Equation, прыйшлі ў яго кабінет і паведамілі, што яны разам з дадзенымі аб хакерах выпадкова спампавалі засакрэчаныя дакументы АНБ.
У «Лабараторыі Касперскага» архіў прааналізавалі, знайшлі ў ім зыходны код Equation, пасля чаго ён быў выдалены з усіх сістэм. Трэцім асобам гэтая інфармацыя не перадавалася.
Чаму архіў з сакрэтнымі дакументамі быў выдалены, Касперскі не адказаў. Між тым, па некаторых дадзеных, групоўка Equation супрацоўнічае з АНБ. Таму трапленне файлаў ад хакераў занепакоіла кіраўніцтва Агенцтва, і Касперскага папрасілі тэрмінова выдаліць усе атрыманыя файлы.
Пытанні да кампаніі Яўгена Касперскага наконт законнасці атрымання сакрэтных дакументаў узніклі ў сувязі з тым, што нядаўна ізраільскія разведчыкі выявілі выкарыстанне хакерамі расійскага ўрада антывіруснага праграмнага забеспячэння «Лабараторыі Касперскага» для выкрадання дадзеных па ўсім свеце, у тым ліку ў ЗША.
Чытайце: Ізраільская разведка папярэдзіла ЗША, што Расія шпіёніць праз антывірус «Касперскі»
У інтэрв'ю Касперскі запэўніў, што любыя сакрэтныя дакументы, ненаўмысна заўважаныя ягоным праграмным забеспячэннем, будуць неадкладна знішчаныя пры адкрыцці, як гэта і адбылося ў выпадку з файламі Equation.





