Казакоў Валер. Цень Гобліна. Раман, апавяданьні, запісы. — Менск: «Кнігазбор», 2008—417ст. 1000 ас.

У час, калі ўкладальнікі папярэдняга зборніка з усяе змогі імкнуцца ў Расею, ураджэнец Магілёўшчыны і знаны расейскі літаратар Валер Казакоў, вяртаецца ў адваротным кірунку. Спадзяемся, не па смаленскай дарозе. Вяртаецца разам з чачэнамі, прадажнымі фээсбэшнікамі, сакавітымі маскоўскімі сакратаркамі, вельмі старым і хворым прэзыдэнтам, з галоўным героем, які мае красамоўнае імя Малюта Скураш, адным словам, з усімі дэкарацыямі расейскай палітычнай прозы канца дзевяностых. Вяртаецца ў спэцыяльна зробленай для беларускага чытача вокладцы, у аўтарызаваным перакладзе на беларускую.

Сярод белмоўных кніг — настолькі нязвыклая зьява, што аўтар, маем спадзевы, запачаткуе новы стыль — маскоўскія жахалкі для дарослых беларусаў.

Але ж не сярдуй, о аўтар, на зласьмешную крытыку! Усё што мы хацелі сказаць, гучала насамрэч «Welcome home, спадару Валер!»

Павал Касьцюкевіч

Прэзэнтацыя кнігі -- 17 верасьня (серада) ў Менскім Палацы Мастацтваў (Казлова, 3)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0