Паганства

З 16 да 30 верасьня ў арт‑галерэі «Падземка» (пр-т Незалежнасьці,43) будзе працаваць выстава фатографа Андрэя Лянкевіча «Паганства».

Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць у Беларусі.

Адкрыцьцё выставы: 15 верасьня a 18‑й.

Біенале жывапісу, графікі і скульптуры

У Палацы мастацтва да 24 верасьня працуе І Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры. На выставе паказаныя найлепшыя творы сяброў Беларускага Саюзу мастакоў за апошнія два гады.

Палац мастацтваў

Менск, вул. Казлова, 3; ст. м. Плошча Перамогі

Аўт – Ндз 11:00 – 19:00

Цана квіткоў – 4000 руб.

ільготны квіток для студэнтаў – 3000 руб.

ільготны квіток для школьнікаў і пэнсіянэраў – 2500 руб.

Тэл.: (017) 288.15.49; (017) 290.60.10

Народжаны Беларускім Палесьсем

У Мастацкім музэі да 6 кастрычніка працуе выстава Гаўрыіла Вашчанкі «Народжаны Беларускім Палесьсем», прымеркаваная да 80‑годзьдзя мастака.

Творчасьць бязь межаў

У Музэі гісторыі і культуры Беларусіда 19 кастрычніка працуе фотамарафон «Творчасьць бязь межаў», падчас якога адбудуцца пэрсанальныя выставы сяброў Народнага фатаклюбу «Менск».

Рэха нясьпетай песьні

У малой залі Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва да 22 верасьня працуе выстава «Рэха нясьпетай песьні» Ларысы Паляковай.

Маё вясельле

У кінатэатры «Перамога» (Інтэрнацыянальная, 20) да 20 верасьня працуе фотавыстава «Маё вясельле» Славы Поталах.

Палітра душы

У Музэі гісторыі беларускага кіно (Сьвярдлова, 4) да 17 верасьня працуе выстава бісэру і батыку «Палітра душы».

Праваслаўныя абразы Расеі, Украіны, Беларусі

У Мастацкім музэі да 9 лістапада працуе выстава «Праваслаўныя абразы Расеі, Украіны, Беларусі». На ёй можна ўбачыць абразы з Трацякоўскаяй галерэі, Кіева‑Пячорскага гістарычна‑культурнага запаведніка, Мастацкага музэю Беларусі.

Жывапіс сучасных беларускіх мастакоў

З 1 да 13 верасьня ў мастацкай галерэі «ЛаСандр‑арт» (Раманаўская слабада, 24) працуе выстава «Жывапіс сучасных беларускіх мастакоў».

Art‑Бульба

Галоўны аб’ект выставы, вядома, бульба. І не выпадкова, бо гэты год у ААН адзначаны як год усім нам вядомай гародніны. Як кажуць арганізатары: «Для нас бульба — гэта ня проста гародніна і ня проста прадукт харчаваньня, хоць, між іншага, Беларусь займае 1‑е месца ў сьвеце па спажываньні гэтага калісьці паўднёваамэрыканскага прадукту. Прычым беларусу не заменяць бульбу ні рыс, ні макарона, ні, тым больш, паўсюдная соя. Усенародная акцыя па пасадцы й зборы бульбы — гэта дзея, якую можна параўнаць па сваёй эстэтыцы з прынятай у Японіі традыцыяй любаваньня квітнеючай сакурай. У цяперашні час саджаньне‑капаньне бульбы носіць ня так практычны характар, як характар далучэньня да роднай прыроды. Як ні дзіўна, да гэтага часу бульба ня так часта станавілася аб’ектам беларускай мастацкай прасторы. Дадзены праект пакліканы запоўніць гэты прагал у культурным жыцьці нашага грамадзтва». У Мастацкай галерэі будуць прадстаўленыя ўсе тыпы творчасьці: ад фатаздымкаў аж да скульптуры. Выстава будзе працаваць з 6 верасьня, акрамя нядзелі й панядзелка. Мастацкая галерэя месьціцца ў Палацы Рэспублікі па адрасе Кастрычніцкая плошча, 1.

Ляпіс Трубяцкой

14 верасьня ў Віцебскім летнім амфітэатры «Ляпіс Трубяцкой» прэзэнтуе праграму «Маніфэст». Пачатак а 18‑й. Квіткі: 10 000—50 000 руб.

Перанос канцэртаў N.R.M.

Канцэрты N.R.M. у «Графіці», заплянаваныя на 15 і 16 верасьня, перанесеныя, адпаведна, на 14 і 16 кастрычніка.

Канцэрт памяці Вашкевіча з удзелам Вайцюшкевіча, «Крамы» і «Палацу»

19 верасьня ў КЗ «Менск» пройдзе канцэрт памяці рок‑музыкі, лідэра гурта «Любоў і спорт» Андрэя Вашкевіча, якога ня стала сёлета. У канцэрце возьмуць удзел «Крама», Руся, Зьміцер Вайцюшкевіч, «Палац», «Клёндайк», «Атмараві», Віталік Артыст, «Срэбнае вясельле». Сабраныя сродкі будуць перададзеныя сям’і Андрэя Вашкевіча. Кошт квіткоў: 10 000—35 000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0