«У жыцці кожнага з нас ёсць настаўнікі, чые мудрасць, душэўная шчодрасць і добрая парада дапамагаюць спазнаваць гэты дзівосны свет, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры, пераадольваць цяжкасці і дасягаць перамог, — цытуе БелТА кіраўніка дзяржавы.

— Высакародная, адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай. Адкрываючы перад дзіцем дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, вы фармуеце асобу юнага грамадзяніна і закладваеце асновы будучыні Беларусі.

Сучаснае адукацыйнае асяроддзе, як жывы арганізм, пастаянна развіваецца - укараняюцца новыя тэхналогіі і метады навучання. Нязменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт педагога.

Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця, умацоўваеце ідэалагічны падмурак нашай краіны.

Перакананы, ваш энтузіязм, бязмежнае цярпенне і адданасць прафесіі знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць годным прыкладам для падрастаючага пакалення. Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту, таленавітых і захопленых вучняў!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0