10 фактаў пра мяне (верш у фэйсбучным фармаце)

1. Я згараю ад жаданьня, як любоўны фэнікс, а потым нараджаюся зноў і зноў дзеля каханьня.

2. ‎Я хаджу з маленькім нататнікам, у якім апісваю вершы, якія лятуць міма.

3. ‎Я доўга ўцякала, шукала сваіх. Нейкі час нават чакала, калі яны мяне забяруць. Ад сябе не ўцячэш, затое.

4. ‎Я хлусіла пяць разоў за ўсё жыцьцё. Пра кожны раз памятаю, і ў чатырох выпадках з пяці — шкадую.

5. ‎Я жыву на вайне з самой сабою, але амаль цалкам прымірылася са сьветам, што ўжо нямала.

6. ‎Я да шаленства закаханая ў чалавека, які з'яўляецца маім натхненьнем, маёй дульцынэяй. Калі ён акажацца ілюзіяй, я ілюзію і пакахаю назаўжды.

7. ‎Калі я далёка ад родных мясьцін, мне наймацней не хапае мора. Цяжка дыхаць, калі не марскім паветрам.

8. ‎Хоць і агульна люблю кнігі больш шчыра і пяшчотна, чым людзей, у мяне ёсьць некалькі сапраўдных сяброў, якім давяраю болей, чым самой сабе.

9. ‎Я ведаю больш за дзясятку моваў. Кожны раз, калі пераходжу на іншую мову, у мяне зьмяняюцца голас, жэсты, і нават крыху характар.

10. ‎Я не схавала ніводнага непраўдзівага факту ў гэтым сьпісе, мне можаце паверыць на слова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0