У канцы жніўня гурт «Акіян Эльзы» паведаміў, што на бліжэйшы год адмовіцца ад канцэртаў. Тады лідар калектыву Святаслаў Вакарчук казаў, што яму трэба ўзяць паўзу, каб «засяродзіцца на сваім ўнутраным свеце і на дапамозе краіне». Сёння ў сваім твітары музыка напісаў, што ў бліжэйшы час стане адначасова і студэнтам, і выкладчыкам Стэнфардскага ўніверсітэта ў ЗША.
Фота: Аляксей Варган, TUT.BY
Вакарчук стане запрошаным выкладчыкам у мясцовым Цэнтры дэмакратыі і вяршэнства права. У прыватнасці, музыка будзе ўзаемадзейнічаць з Праграмай украінскіх лідараў, створанай у 2016 годзе для павышэння ўзроўню чыноўнікаў краіны, піша Tut.by.
Падчас 10-месячнага курсу Святаслаў Вакарчук будзе не толькі вучыцца ў ЗША ў прафесараў Стэнфорда, але і дасць некалькі адкрытых лекцый ва Украіне.
«Мы з нецярплівасцю чакаем сустрэчы са Славам Вакарчуком з супольнасцю нашага цэнтра гэтай восенню. Яго прысутнасць значна паўплывае на наша разуменне дэмакратычнага пераходу Украіны», — кажуць у Стэнфардзе.
Святаслаў Вакарчук не толькі музыка, але яшчэ і грамадскі дзеяч. Ён з'яўляецца стваральнікам дабрачыннага фонду «Людзі будучыні» і адным з заснавальнікаў Цэнтра эканамічнай стратэгіі, які падтрымлівае рэформы ў Украіне.
Раней лідар атрымаў доктарскую ступень па тэарэтычнай фізіцы Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка. А ў 2015 годзе быў навуковым супрацоўнікам Ельскага ўніверсітэта.