Землятрус магнітудай 3,4 зафіксаваны на паўночным усходзе Паўночнай Карэі, паведамілі кітайскія ўлады. Яны асцерагаюцца, што прычынай землятрусу магло стаць чарговае выпрабаванне зброі ў КНДР, піша ВВС.

Паводле папярэдніх даных, землятрус адбыўся недалёка ад паўночнакарэйскага ядзернага палігона. Кітайскія сейсмолагі паведамілі аб «магчымым выбуху».

Аднак Паўднёвая Карэя адзначае, што землятрус, імаверна, адбыўся па натуральных прычынах.

3 верасня Паўночная Карэя правяла шостае ядзернае выпрабаванне. У адказ Рада бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю аб новых санкцыях у дачыненні да КНДР.

Гэта дзявяты пакет абмежавальных мер з 2006 года, калі КНДР зрабіла сваё першае падземнае выпрабаванне ядзернай прылады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0