Дакумэнтальны фільм. Аўторак, 21.15.
Фільм распавядае пра драматычныя абставіны апошніх дзён жыцця Васіля Быкава.
Апошнія гады свайго жыцця Васіль Быкаў разам з жонкаю пражылі не ў Беларусі. Ён быў адкрытым праціўнікам аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. Чаму Быкаў пакінуў Беларусь? Чаму не мог вярнуцца і пры якіх абставінах вярнуўся? Якімі былі ягоныя апошнія дні?
Пра гэта ў фільме расказваюць сведкі, тыя людзі, што былі побач з ім некалькі месяцаў у Празе, а пасля – апошнія дні ў Менску. У фільме выкарыстаныя відэа- і фотаматэрыялы, якія нідзе раней не прэзентаваліся.