Назва вялікага канцэрту сімвалічная: у ім сабраныя песні з розных эпох, пачынаючы з 80-х гадоў мінулага стагоддзя і заканчваючы сучаснасцю. Увесь гэты час гучанне гурта змянялася: станавілася то лірычным, то больш напорыстым. Юрый Юльянавіч і каманда эксперыментавалі з музычнымі стылямі — ад рытм-энд-блюзу да індастрыял. Гучанне было розным, але галоўнае, за што глядач любіць ДДТ, засталося нязменным: цікавасць і любоў да чалавека, які жыве ў найноўшыя часы пераменаў. Прыхільнікам калектыву ўдасца асвяжыць у памяці розныя гістарычныя вехі дзякуючы кампазіцыям, многія з якіх ужо даўно не выконваліся ўжывую.

«Мы рады, што праграма адбылася, — кажа лідар гурта, — у нас з'явілася магчымасць пашырыць межы сэнсаў і зрабіць нашы музычныя палі эксперыментальнымі. Галоўная задача — змясціць усе песні, якія мы хочам сыграць, у межах аднаго канцэрту».

У назве праграмы закладзены і яшчэ адзін сэнс, больш глыбокі. Як тлумачыць Юрый Шаўчук:

«Наша жыццё — гэта гісторыя гуку, і гук для нас шмат значыць. Першае, што мы пачулі, гэта біццё сэрца нашай маці. А калі мы ехалі з Орска, па стэпах, мне мроіўся гук коней, дзікага поля, птушак, калі яшчэ не было чалавека і хадзілі маманты. А потым прыйшоў чалавек і прыўнёс у свет зусім іншы гук — часам страшны, часам дзіўны, чароўны, гарманічны».

Крытыкі кажуць, што шоу прысвечана маленькаму чалавеку: таму, на што ён здольны, і чаму ён варты не жалю, а павагі. Гэты лейтматыў праходзіць скрозь творчасць гурта, ад самых першых да самых новых песень.

Гледачы, якім ужо пашчасціла пабываць на «Гісторыі гуку», акрамя легендарнага гучання ДДТ, адзначаюць моцную сцэнаграфію: на велізарным экране дэманструюцца старанна падабраныя архіўныя кадры з гісторыі краіны і самога гурта. А падчас выканання песні «Вецер», прысвечанай памяці рок-музыкаў, якія пайшлі з жыцця, іх партрэты змяняюцца адзін за адным.

У праграме гучыць і мноства іншых хітоў розных гадоў: «Рожденный в СССР», «Глазища», «В последнюю осень», «Это все», «Просвистела», «Родина» — усяго больш за 30 кампазіцый.

ДДТ выступяць у Мінску з праграмай «Гісторыя Гуку» 15 лістапада ў «Мінск-Арэне». Пачатак а 20:00. Квіткі ўжо ў продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0