Навукоўцы назвалі новы від жаб Пурпуровай Бхубаці (Nasikabatrachus bhupathi) у гонар прафесара Субраманіама Бхупаці, паважанага герпетолага (спецыяліста па паўзунах), які трагічна загінуў у Гатах ў 2014 годзе.

Выгляд гэтай жабы можа здацца даволі дзіўным, але ва ўсім заслуга доўгага працэсу эвалюцыі: маленькія вочкі, кароткія лапы і доўгая морда ідэальна падыходзяць для таго, каб правесці ўсё жыццё пад зямлёй.

Насамрэч у гэтых амфібій няма «прыстасавання», каб есці. У іх ёсць адзін толькі доўгі язык, з дапамогай якога яны хапаюць тэрмітаў пад зямлёй. Адзінае, што можа выцягнуць гэтых жаб на паверхню — гэта дождж. 

Галоўны аўтар даследавання, малекулярны генетык Цэнтра клеткавай і малекулярнай біялогіі ў Хайдарабадзе Рамеш Агарвал распавёў, што падчас сезону мусонаў гэтыя жабы пачынаюць гучна галасіць з-пад пяску ў горных ручаях. Пасля сваіх «песень» яны спарваюцца, а самкі адкладаюць ікру там жа, у ручаях. 

Вывучаючы гэтых жаб, герпетолагі зразумелі, як мала пра іх наогул вядома. Штогод адкрываюцца сотні новых відаў, і кожны з іх здзіўляе навукоўцаў.

Раней у родзе Nasikabatrachus быў вядомы толькі адзін від Nasikabatrachus sahyadrensis, адкрыты ў 2003 годзе. У 2008 годзе Чань Лі Пэн, адзін з вядучых сайта Scienceray, уключыў жабу віду Nasikabatrachus sahyadrensis ў створаны ім спіс 20 самых дзіўных або брыдкіх жывёл планеты.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?