«Сучасная музыка — гэта набор слоў, яна ні пра што і абсалютна не мае сэнсу…» — падобныя выказванні нярэдка можна пачуць ад скептыкаў.
Так гэта ці не, вырашаць кожнаму асабіста. А пакуль «Наша Ніва» разам з арганізатарамі штогадовага фестывалю «LidBeer» прапануе вам прайсці невялічкі тэст. З яго вы можаце крыху папоўніць свой лексічны запас, або проста павысіць самаацэнку, адказаўшы правільна на ўсе пытанні.
Да таго ж, калі вы прайшлі тэст, можаце паўдзельнічаць у конкурсе ў суполках «Нашай Нівы» ў сацыяльных сетках і выйграць квіткі на адну з самых маштабных музычных падзей гэтага года ў краіне.





