Бізнэсмен і былы дырэктар незалежнай «Белгазеты» памёр ва ўзросце 43 гадоў.

Бяда здарылася 20 жніўня. У спёку Юрый адпачываў разам з сябрамі і іх дзецьмі ля вадаёма. У вадзе Дзяменцьеву стала кепска.

Што дакладна здарылася — ці то праблемы з сэрцам, ці штосьці іншае — пакуль невядома.

У Юрыя Дзяменцьева засталося трое сыноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?