У сярэдзіне жніўня ў Сірыі загінуў расійскі ваенны, аранбуржац Аляксандр Ягафараў, паведамляе выданне OrenDay.ru са спасылкай на сваякоў загінулага. Увагу на гэта звярнулі расследавальнікі арганізацыі Conflict Intelligence Team (CIT).

Паводле інфармацыі мясцовага выдання, машына, у якой знаходзіўся Ягафараў, падарвалася на фугасе 11 жніўня. На старонцы ва «Укантакце» у карыстальніка пад імем Алекс Ягафараў апошнія фатаграфіі суправаджаюцца спачуваннямі яго сяброў і знаёмых, вынікае са скрыншота CIT. Сам ён выходзіў на сувязь праз сацсетку 9 чэрвеня.

OrenDay.ru паказвае, што цела Ягафарава прывезлі ў Арэнбург у суботу, 26 жніўня. Яму пасмяротна далі некалькі дзяржаўных узнагарод. Ягафарава хавалі на наступны дзень, у нядзелю, 27 жніўня, у закрытай труне.

Выданне таксама падкрэслівае, што малады чалавек «неаднаразова выпраўляўся ў гарачыя кропкі». Паездка ў Сірыю, як ён распавядаў сваім родным, павінна была стаць яго апошняй камандзіроўкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0