AP

AP

Міністр замежных спраў ФРГ Зігмар Габрыэль заявіў, што Германія знаходзіцца на лініі фронту новай халоднай вайны, а канцлер Ангела Меркель зрабіла сур'ёзную памылку, далучыўшыся да закліку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і стаўшы на шлях пераўзбраення. Такую думку кіраўнік МЗС ФРГ выказаў у інтэрв'ю Bild, паведамляе Reuters.

Па словах міністра, маючы справу з Трампам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, Германія атрымала суседзяў з Усходу і Захаду, якія вераць «не ў сілу права, а права моцнага».

«Мы знаходзімся ў стане халоднай вайны 2.0. Проста ў цэнтры. Мы апынуліся перад новай фазай ядзернага ўзбраення на Усходзе і Захадзе», - сказаў міністр.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0