Reuters.com
1 ліпеня ў будынку Еўрапейскага парламента ў Страсбургу прайшла цырымонія развітання з Гельмутам Колем — былым канцлерам Нямеччыны, які памёр 16 чэрвеня. Менавіта пры ім адбылося аб'яднанне ФРГ і ГДР у адну краіну. Развітацца з палітыкам прыехалі дзяржаўныя дзеячы з усяго свету: цяперашні канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаніягу, былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і іншыя.
Прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў каля труны Коля, Reuters.com
Reuters
EPA
AP
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»