Цэнтралізаванае тэставанне падыходзіць да фінішнай рысы. Заўтра абітурыентам трэба будзе апошняе выпрабаванне - па сусветнай гісторыі. Ва ўступнай кампаніі з'явіліся свае героі, якія справіліся з тэстамі на ўсе сто.

Сярод такіх абітурыентаў — Эліна Серада, выпускніца мінскай гімназіі № 2. Дзяўчына з лёгкасцю набрала сотню па матэматыцы, прычым на ўсе заданні ў яе пайшло толькі дзве гадзіны. Кажа, задачы былі вельмі падобныя на рэпетыцыйнае тэставанне і складанасцяў не выклікалі. Сама ж стобальніца збіраецца вывучаць сусветную эканоміку на факультэце міжнародных адносін БДУ.

У першых шэрагах таксама двайняты Максім і Арцём Лазоўскія. Выпускнікі Ліцэя БДУ здавалі матэматыку, фізіку і рускую мову, збіраюцца паступаць на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Вынікаў па фізіцы чакаць яшчэ некалькі дзён, хлопцы сцвярджаюць, што тэст быў лёгкім.

А вось матэматыка падалася сярэдняй складанасці, але вынікі годныя: у Максіма - 100, у Арцёма - 97. Хлопцы, праўда, крыху засмучаныя, бо праспрачаліся на шакаладку - ставілі на тое, што набяруць 200 на дваіх …

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?