У амерыканскага студэнта, якога КНДР адпусціла пасля 17 месяцаў зняволення па абвінавачванні ў крадзяжы плаката, знайшлі шырокае пашкоджанне галаўнога мозгу, паведамляе Reuters.

У маладога чалавека дыягнаставалі паражэнне аддзелаў галаўнога мозгу і «шырокае адміранне яго тканак».

22-гадовы Ота Уормбір, які прыбыў у ЗША ў аўторак, знаходзіцца ў стабільным стане, але «не дэманструе ніякіх прыкмет разумення мовы» і «разумення, што яго акружае», заявіў дырэктар падраздзялення неўралогіі ў медыцынскім цэнтры Універсітэта Цынцынаці Дэніэл Кантэр.

Прычынай паражэння мозгу магло стаць кіслароднае галаданне. На думку дактароў, яно магло быць выклікана спыненнем дыхання з-за перадазіроўкі лекамі.

У сакавіку 2016 года Уормбіра, які прыехаў у КНДР як турыст, прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі за спробу крадзяжу прапагандысцкага плаката з гасцініцы. Яго вызвалілі праз год — вось у такім стане.

Бацькі маладога чалавека раней заявілі, што іх сын год правёў у коме. Паўночнакарэйскія ўлады заявілі, што ў Уормбіра быў дыягнаставаны батулізм, аднак амерыканскія дактары не пацвердзілі гэтую інфармацыю. Яны таксама не знайшлі ў яго прыкмет траўмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?