15 сакавіка рэдактар аддзела «Рэлігія» скандальнага расійскага выдання «Лайф» Уладзіслаў Мальцаў выявіў памылку ў тэксце карэспандэнта «Коммерсанта» Аляксандра Чорных. Журналісты ўступілі ў сварку, падчас якой Мальцаў патлумачыў, чым ён лепш за Чорных:
Каментар заўважыў журналіст Алег Кашын.
Чытачы абмеркавалі керамаграніт…
…і западозрылі, што ўладальніку «Лайф» Араму Габрэлянаву такі падыход да працы можа не спадабацца.
Мабыць, так і здарылася. Пост Алега Кашына сабраў 1000 лайкаў і 150 перапостаў, пасля чаго Мальцаў апублікаваў пост, у якім заявіў, што гэта быў тролінг:
У чым заключаецца профіт, зразумела не да канца: сёння Мальцаў быў звольнены. Пра гэта «Медузе» распавёў першы намеснік рэдакцыйнага дырэктара «Лайф» Анатоль Сулейманаў: «Гэта сапраўды так. Тое, што ім было зроблена, — некарпаратыўна». Ён дадаў: «У «Лайф» сапраўды атрымліваюць добрую зарплату, але не такую вялікую, каб можна было купіць двухпакаёвую кватэру, адштукаваць яе керамагранітам і купляць нейкія неймаверна крутыя скураныя курткі».
Заўважым, што Уладзіслаў Мальцаў адзначыўся шэрагам «расследаванняў» пра беларускую апазіцыю. Вось толькі некаторыя загалоўкі яго «сенсацыйных» артыкулаў:
- «Вашынгтон фінансуе адраджэнне паганства ў Беларусіі»
- «Беларуская апазіцыя далучылася да барацьбы за легалайз»
- «Лясныя небраты: як беларуская апазіцыя рыхтуецца да вайны з Расіяй»
- «Як «беларускі партызан» Павел Шарамет абслугоўваў украінскіх неанацыстаў»
- «Мінскі легіён Бандэры: як беларускія нацыяналісты ваююць з Расіяй»





