Кожную суботу а 12-й гадзіне вядомыя гісторыкі і археолагі праводзяць для ўсіх цікаўных бясплатныя экскурсіі па ўрочышчы Курапаты.
Курапаты — сумна вядомае месца масавых расстрэлаў 1937-1941 гг., сімвал сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Падрабязней з яго гісторыяй можна азнаёміцца праз віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
Заўтра, 18 сакавіка, экскурсію правядзе вядомы археолаг Мікола Крывальцэвіч, які ў свой час у якасці эксперта ўдзельнічаў у эксгумацыях у Курапатах.
Збор а 12-й гадзіне каля Крыжа Пакутаў.
Даведкі па тэлефоне: 80 (29) 571-26-11.





