Следчыя ўстанавілі новыя абставіны аварыі на МКАД з удзелам шасці чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.
— У ходзе расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што аўтамабіль, на якім перамяшчаліся маладыя людзі, ім не належаў. За паўгадзіны да аварыі машынай неправамерна завалодалі двое ўдзельнікаў ДТЗ. У дачыненні да згаданых асоб распачата крымінальная справа за крадзеж транспартнага сродку. Адзін з іх некалькі дзён таму памёр у бальніцы ад атрыманых у выніку аварыі цялесных пашкоджанняў, — распавялі ў СК.
Нагадаем, аварыя адбылася 2 сакавіка, каля 02.45. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль Audi ехаў па знешнім кальцы МКАД у напрамку вуліцы Кіжаватава ў першай паласе. У нейкі момант вадзіцель не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль вылецеў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп. У выніку аварыі адзін чалавек загінуў на месцы, а пяцёра былі дастаўлены ў бальніцу.
Па факце ДТЗ УСК па Мінску завяла крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (Парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Расследаванне па крымінальнай справе працягваецца.





