Маму, якая выкінула дзіця ў смеццеправод, прысудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне яна будзе адбываць у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Дзяўчынку, якая, праляцеўшы сем паверхаў засталася жывая, цяпер выхоўваюць цётка і бабуля.
Дзяржабвінаваўца Аляксандр Ляўковіч падчас судовых спрэчак, прасіў для Кацярыны 15 гадоў пазбаўлення волі. Такое пакаранне, распавёў ён, запытаў, зыходзячы з асобы абвінавачанай. Максімальны тэрмін па артыкуле, па якім судзілі Кацярыну, — 25 гадоў пазбаўлення волі.
— Да крымінальнай адказнасці яна раней не прыцягвалася, да таго ж у яе ёсць яшчэ адно непаўнагадовае дзіця, — растлумачыў сваё рашэнне дзяржабвінаваўца Аляксандр Ляўковіч. - У той жа час улічваўся і цяжар здзейсненага злачынства.
Суд прызначыў меншае пакаранне — 12 гадоў у папраўчай калоніі.





