Цяжка паверыць, але амерыканка Эрнэстына Шэпард хутка адзначыць 81-ы дзень нараджэння. Жанчына, якую некалькі гадоў таму ўпісалі ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самага старога бодыбілдара, выглядае выдатна.
У сваім інстаграме яна з задавальненнем дзеліцца парадамі з тымі, хто таксама зацікаўлены ў тым, каб быць у форме.
Напрыклад, жанчына кладзецца спаць у 22.00, а ўжо ў чатыры гадзіны — ізноў на нагах. Кожны новы дзень яна пачынае з 16-кіламетровай прагулкі.
Эрнэстына есць маленькімі порцыямі 5 разоў на дзень. У асноўным яе рацыён складаецца з круп, гародніны, садавіны і курыцы. Штодзённа яна выпівае каля 0,5 літра яечных бялкоў і лічыць, што ніколі не позна пачаць займацца спортам: да яе асэнсаванне гэтага прыйшло ў 56 гадоў.





