Пра гэта паведаміла БЕЛТА намесніца начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Вольга Краўцова па выніках круглага стала на тэму «Аблічча сталіцы і вонкавая рэклама».

«Ва ўзгадненні вонкавай рэкламы ёсць два складнікі: дазвол на канструкцыю і на «карцінку». Неабходнасць дазволу на канструкцыю як была, так і застаецца. Але ў рамках рабочай групы па спрашчэнні ўмоў вядзення бізнэсу мы ўнеслі прапанову ў Адміністрацыю прэзідэнта па адмене адміністрацыйнай працэдуры па ўзгадненні напаўнення вонкавай рэкламы», — распавяла Краўцова.

Таксама, па яе словах, прапануецца адмяніць узгадненне рэкламы на транспарце і абавязковую рэгістрацыю рэкламных гульняў.

«У цяперашні час усе гульні, у якіх ёсць розыгрышы, рэгіструюцца. Але мы бачым, што бізнэс ужо ведае правілы гульні ў гэтай сферы дзейнасці, таму па вялікім рахунку лічым, што можна было б адмяніць рэгістрацыю», — канстатавала Краўцова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0