Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 15 сакавіка 2017 года «Аб прымяненні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)» у дачыненні да шэрагу юрыдычных асоб, паведамляе УП.

Санкцыі тэрмінам на адзін год будуць ужытыя да ПАТ «Ашчадбанк, ПАТ «ВіЕс Банк», ПАО «Акцыянерны камерцыйны прамыслова-інвестыцыйны банк», ПАО «ВТБ БАНК», ПАО «БМ БАНК» у частцы прадухілення вываду капіталаў названымі юрыдычнымі асобамі за межы Украіны на карысць звязаных з імі асоб.

Як адзначаецца ў адпаведным указе, рашэнне РНБА было прынятае згодна з артыкулам 5 Закона Украіны «Аб санкцыях» і з улікам прапаноў Нацыянальнага банка Украіны.

Кабінет міністраў разам з Нацыянальным банкам Украіны павінны забяспечыць рэалізацыю і маніторынг эфектыўнасці санкцый і неадкладна прыняць меры адносна забароны размяшчэння сродкаў дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, у статутных капіталах якіх есць карпаратыўныя правы дзяржавы, у банках, указаных у рашэнні РНБА.

Міністэрства замежных спраў Украіны павінна праінфармаваць кампетэнтныя органы Еўрапейскага Саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых дзяржаў аб увядзенні санкцый і паставіць перад імі пытанне аб прымяненні аналагічных абмежавальных мер да адпаведным юрыдычным асобам.

Кантроль за выкананнем рашэння ўскладаецца на Сакратара РНБА Аляксандра Турчынава. Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?