Як мінімум у двух месцах у Мінску з'явіліся налепкі «зялёных чалавечкаў» - вайскоўцаў са зброяй і без апазнавальных знакаў. Выявы размешчаны ў групе праекта Signal ў Facebook.
Адна налепка знаходзіцца на вуліцы Кастрычніцкай на плоце недалёка ад кафэ ENZO.
Фота са старонкі Signal у фэйсбуку
Другая налепка - на трансфарматарнай будцы, размалявалі лясным пейзажам ад Fresh. Гэта месца знаходзіцца каля будынку па Аранскай, 13.





