Супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам абмяркоўваецца на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам.
president.gov.by
«Дзякуй, што прыехалі ў Беларусь і прыйшлі па маёй просьбе для таго, каб мы маглі з вамі абмеркаваць літаральна 1—2 пытанні. І хачу сказаць, што я не перамовы весці вас запрасіў, бо ведаю, што вы актыўна супрацоўнічаеце з нашымі спецыялістамі па праблематыцы адносін з МВФ, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — У мяне ёсць пара пытанняў, якія я хацеў бы абмеркаваць. Для мяне і краіны яны вельмі важныя».
«Мяркую, што пытанні, па якіх мы будзем весці размову, яны і ў інфармацыйным плане карысныя для вас, ну і наогул на будучыню, каб вы ведалі пра сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.





