Мінпрацы і сацабароны хоча ўвесці страхоўку ад беспрацоўя, павысіўшы ўнёскі, якія плацяць наймальнікі і работнікі.

У пачатку лютага прапановы былі перададзеныя ва урад, распавёў газеце «Рэспубліка» Алег Такун, начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Плануецца, што страхаванне ад беспрацоўя будзе абавязковым. Але атрымліваць дапамогу можна будзе толькі ў тым выпадку, калі чалавек зарэгіструецца ў службе занятасці.

«Мы пралічылі, што штомесячны ўзнос павінен складаць 0,5% ад фонду аплаты працы. Пры гэтым прапануем плаціць гэтую суму кожнаму пароўна — і наймальніку, і работніку. Гэта значыць, работнік замест 1% у ФСЗН павінен будзе плаціць 1,25%. Мне здаецца, што гэта неістотнае павелічэнне, улічваючы тое, што чалавек атрымлівае рэальную абарону ад беспрацоўя. І наймальнікі, думаю, таксама будуць не супраць, паколькі гэта здыме з іх пэўны груз сацыяльнай адказнасці за звольненых работнікаў», — сказаў Такун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?