У сваёй кнізе «Горад Мрой» маладая аўтарка Яніна Пінчук прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную асобу, і зазірнуць у паралельны свет, дзе замест Беларусі існуе зусім іншая, легендарная дзяржава, яшчэ больш напоўненая магіяй…

16 сакавіка пра кнігу «Горад Мрой», Мінск і не толькі можна будзе пагаварыць з аўтаркай і літаратарам, рэдактарам кнігі Альгердам Бахарэвічам.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0