Паводле звестак spring96.org, пасьля заканчэньня «Маршу недармаедаў» у Менску міліцыянты ў цывільным затрымалі каля 30-35 удзельнікаў акцыі, у асноўным актывістаў анархісцкага руху. Шматлікія сведкі паведамляюць пра збіваньні пры затрыманьні, у тым ліку пра тое, што білі дзяўчат.

Затрыманых прывозілі для складання пратаколаў у Цэнтральны і Першамайскі РУУС Мінска.

Праваабаронцы змясцілі вядомыя ім прозьвішчы затрыманых: гэта Лізавета Пракопчык, Марына Дубіна, Алена Дубовік, Юлія Філіпава, Алег Аўдзеенка, Настасся Ранько, Аляксандр Скурыдзін, Юры Пішчулін, Ілля Міраненка, Станіслаў Русакоў, Яўген Жураўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0