





Каля 3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску. Ён прайшоў ад станцыі метро Акадэмія навук вуліцай Сурганава. Шэсце прайшло мірна, без інцыдэнтаў, нягледзячы на павышаныя захады бяспекі, прынятыя ў сталіцы. У прыватнасці, перад пачаткам акцыі была перакрытая станцыя метро Акадэмія навук, каля месца збору не спыняўся іншы грамадскі транспарт.