Каля 3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску. Ён прайшоў ад станцыі метро Акадэмія навук вуліцай Сурганава. Шэсце прайшло мірна, без інцыдэнтаў, нягледзячы на павышаныя захады бяспекі, прынятыя ў сталіцы. У прыватнасці, перад пачаткам акцыі была перакрытая станцыя метро Акадэмія навук, каля месца збору не спыняўся іншы грамадскі транспарт.

Людзі ў сталіцы былі настроеныя рашуча. Скандавалі «Жыве Беларусь!», «Не дэкрэту №3! Лукашэнка, ухадзі!», «Свабоду! Работу!».

У Гродне на мітынг у парку Жылібера сабраліся каля 800 чалавек. Яны прайшлі з шэсцем да аблвыканкама і абрынуліся з крытыкай на чыноўнікаў, што выйшлі на размову з імі:

Больш за 500 чалавек пратэставалі таксама ў Магілёве:

Відэастрым з Гродна:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?