На сайце ірландскага лаўкостара Ryanair пачаўся продаж білетаў на рэйсы з Кіева і Львова ў некалькі еўрапейскіх краін, паведамляе ЕўраПраўда.

Як было аб'яўлена сёння на прэс-канферэнцыі, самыя танныя квіткі прадаюцца па 19,99 еўра ў адзін бок. Такая цана будзе дзейнічаць да паўночы 16 сакавіка і іх колькасць абмежаваная.

Рэйсы з аэрапорта «Барыспаль» будуць выконвацца ў Эйндховен 3 разы ў тыдзень, Лондан Станстэд — 5 раз у тыдзень, Манчэстэр — 3 разы ў тыдзень, Стакгольм Скаўста — 4 разы ў тыдзень.

Квіткі на выхадныя дні каштуюць даражэй. Напрыклад, з Львова ў Кракаў можна даляцець за 32,99 еўра.

З Львова ірландскі лаўкостар запусціць рэйсы ў Берлін, Кракаў, Вроцлаў, Будапешт, Лондан, Эйндховен і Мемінгем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?