Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў апынуўся 15 сакавіка ў судзе Бярозаўскага раёну. Увечары мінулага дня а палове на дзевятую міліцыянты наведаліся дадому да актывіста з мэтай дапытаць яго ў справе «маршу недармаедаў», што быў у Берасьці 5 сакавіка. А ўжо пасьля 21 гадзіны Кабанава забралі ў РАУС, ноч ён правёў пад вартай.

Сёньня ж пасьля абеду над актывістам распачалося судовае паседжаньне.

Паводле словаў Кабанава, ён нават не азнаямляўся з пратаколам і не ведае, за што яго будуць судзіць гэтым разам. Актывіст паведаміў, што запатрабаваў адваката. Судзьдзя вынесла рашэньне аб пераносе паседжаньня на 12 гадзіну 21 сакавіка.

Цяпер Аляксандар Кабанаў на волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?