Эпідэміі грыпу ў Беларусі не было з 2010 года, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дацэнт кафедры тэрапіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Пятроў, перадае БЕЛТА.

«Пачынаючы з 2010 года, калі нашу краіну закранула пандэмія грыпу канца 2009 — пачатку 2010 года, эпідэміі грыпу ў нас не было, — сказаў ён. — Шмат у чым гэта звязана з тым, што людзі не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах пачалі актыўна прышчапляцца. І вось гэты калектыўны імунітэт, створаны за некалькі гадоў, спрацоўвае».

Па словах навукоўца, сезон рэспіраторных захворванняў і грыпу ў цяперашні час працягваецца, у краіне зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі грыпу, у тым ліку цяжка працякаючыя. У сувязі з гэтым БелМАПА рэкамендуе дактарам не губляць насцярожанасці ў плане дыягностыкі і лячэння гэтых адзінкавых выпадкаў.

Сяргей Пятроў звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць вакцынацыі супраць грыпу. «Калі казаць пра прафілактыку сезонных захворванняў, то актыўна прышчапляцца неабходна з пачатку кастрычніка», — сказаў ён. Што тычыцца звычайных рэспіраторных захворванняў, то, як правіла, пік захворванняў заканчваецца да канца красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0