Рашэннем прэзідэнта кіраўніком адміністрацыі «Парка высокіх тэхналогій» стаў даўні куратар галіны, старшыня назіральнай рады ПВТ, памочнік прэзідэнта Усевалад Янчэўскі.
Падчас нядаўняга візіту прэзідэнта ў кампаніі Віктара Пракапені Янчэўскі суправаджаў кіраўніка дзяржавы ўжо фактычна ў новай якасці і прадставіў праект «ІТ-краіны». Прэзідэнт быў настроены пазітыўна і відавочна лаяльны да айцішнікаў. «Я гатовы вас падтрымліваць там, дзе трэба, нешта спрасціць. Але трэба, каб гэты працэс быў празрыстым», — падкрэсліў Лукашэнка.





