Графіці са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам праіснавала толькі некалькі гадзінаў. Пасля 12-й яго зафарбавала супрацоўніца ЖЭС. Журналіст паспеў толькі зафіксаваць, як знікаюць апошнія сляды сацыяльнага графіці. 

Сцяна ў цэнтры Мінска атрымала вядомасць як «сцяна Шчоткінай» пасля таго, як на ёй з'явілася выява экс-міністра працы з подпісам «Гэта я аўтар падатку на беспрацоўных». 

Пасля Марыяны Шчоткінай на сцяне з'явіліся 12 фігурак Міхаіла Мясніковіча — былога прэм'ер-міністра, а цяпер старшыні Савета Рэспублікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?