Беларусь заўсёды будзе працаваць на аб'яднанне і стабільнасць у Еўропе. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дыд'е Рэйндэрсам, піша БелТА.

«Ваш візіт знакавы, і ад яго вельмі многае залежыць. Не толькі ў нашых двухбаковых адносінах, але і ў нашых адносінах з вашай імперыяй (Еўрапейскім саюзам). Я магу вам гарантаваць: вы заўсёды ў нашай асобе будзеце бачыць краіну, якая будзе працаваць на аб'яднанне, на стабільнасць у Еўропе. Мы і ў цяжкія часы вам праблем не стваралі, і ў будучыні ніколі гэтых праблем не створым», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна