Беларускае грамадскае аб'яднанне «Адпачынак у вёсцы» разам са студэнтамі і магістрантамі БДУ задаліся мэтай зламаць стэрэатып пра беларусаў як выключна бульбашоў і зрабілі сайт з кафэ, хутарамі і сядзібамі, дзе можна пачаставаць стравы нацыянальнай кухні. Адметна, што стварэнне такога праекта падтрымалі самі беларусы, прыняўшы ўдзел у яго фінансаванні.

Таксама з дапамогай сайта можна сачыць за смачнымі навінамі, шукаць гастранамічныя маршруты, аўтэнтычныя айчынныя рэцэпты (іх ужо больш за 200), даведацца, дзе ў нас можна паспрабаваць найлепшую зуброўку ці фермерскі сыр.

«Мы — краіна з багатай кулінарнай спадчынай, якая захавалася ў глыбінцы і пра якую хочацца расказаць усім. Таму мы робім электронную карту, якая будзе пастаянна папаўняцца новай інфармацыяй. Спадзяемся, што яна будзе цікавай і жыхарам Беларусі, і турыстам, бо для 30 % падарожнікаў ежа —асноўная матывацыя для наведвання іншай краіны», — каментуе Валерыя Кліцунова, старшыня праўлення беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?