Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 15 сакавіка зніжаецца з 16% да 15% гадавых. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

З 15 сакавіка зніжаюцца стаўка рэфінансавання - з 16% да 15% гадавых і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў - з 20% да 18% гадавых. Акрамя таго, зніжаны стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці - з 11% да 10% гадавых.

У Нацбанку падкрэслілі, што чарговае ў гэтым годзе зніжэнне працэнтных ставак стала магчымым у сувязі з запаволеннем інфляцыі, а таксама станоўчымі тэндэнцыямі на валютным і дэпазітным рынках. «Інфляцыя працягвае зніжацца, і яе запаволенне адбываецца больш значнымі тэмпамі, чым чакалася раней», - гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна