14 сакавіка ў Бярозе зноў быў затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў.
Фота Улада Швядовіча
Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУСа прыйшлі да яго дадому а 20.20 і сказалі, што павінны даставіць у аддзел для допыта наконт «Маршу недармаедаў» 5 сакавіка ў Брэсце, паведамляе spring96.org.
«На 15 сакавіка запланаваная акцыя, адным з арганізатараў якой з'яўляецца Аб’яднаная грамадзянская партыя, прычым спадар Кабанаў збіраўся ехаць на яе. Такім чынам абмяжоўваюць колькасць магчымых удзельнікаў заўтрашняй акцыі», — сказаў праваабаронца Сяржук Русецкі.
Паводле Русецкага, хутчэй за ўсё, Кабанава зноў будуць судзіць, каб не даць яму магчымасьці ўдзельнічаць у акцыях 15 і 25 сакавіка.
Аляксандр Кабанаў выйшаў на волю 13 сакавіка пасьля пяці сутак арышту.
Новыя лідары. Фермер Кабанаў з Брэстчыны — вялікая гутарка





