Карыкатура з'явілася на адным з будынкаў на вуліцы Дружнай. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч намаляваны ў поўны рост, побач надпіс: «Гэта я ўвёў дарожны падатак». Дарожны падатак быў уведзены падчас таго, як Міхаіл Мясніковіч займаў пасаду прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Раней аналагічная выява з Мясніковічам з'явілася ў Мазыры.





