Знакамітая выява экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай, з якой мінскія камунальнікі змагаліся тыдзень таму, сёння праступіла на сцяне будынка ў Мазыры. Пра гэта паведамілі ў групе «Мазыр» ВКонтакте. Пры гэтым у Шчоткінай з’явілася кампанія — Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Выява Шчоткінай, якая цяпер займае пасаду віцэ-спікера верхняй палаты парламента, суправаджаецца подпісам: «Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе. І будую сабе катэдж за 2 млн $», а Мясніковічу невядомыя мастакі прыдумалі іншы тэкст: «Гэта я павысіў камуналку, а заробкі не».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?