Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Савета рэспублікі Кацярына Дулава расказала пра навуковыя дасягненні сваёй сям’і.

«У нас у сям’і тры дактары навук, тры прафесары. Мая старэйшая сястра, я і маці (на жаль, яе ўжо няма з намі) абараніліся па адной спецыяльнасці — «Мастацтвазнаўства». Нехта нават прапаноўваў падаць заяўку на занясенне гэтага дасягнення нашай сям'і ў Кнігу рэкордаў Гінэса», — расказала яна ў інтэрв’ю «Вячэрняму Мінску».

Муж сенатаркі — піяніст Уладзімір Дулаў, узначальвае кафедру ў Акадэміі музыкі. Абодва сыны, Аляксандр і Аляксей, таксама музыканты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0