У матчы чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» на Мінск-Арэне выйграла ў пецярбургскага СКА з лікам 5:4. Прычым дынамаўцы вялі ў ліку 5:0, але СКА здолеў закінуць чатыры шайбы ў адказ.
У зуброў пасля 43 матчаў — 76 балаў і 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч — 5 студзеня супраць «Северсталі».





