У Еўропу пад выглядам бежанцаў праніклі 400 баевікоў ІД, паведамляюць інфармагенцтвы.
Як піша Daily Mail, узначальвае групу з 400 баевікоў «Ісламскай дзяржавы» адзін з лідараў тэрарыстычнай групоўкі албанскі джыхадыст Лаўдрым Мухаджэры.
Паволе інфармацыі СМІ, сярод меркаваных цэляў тэрарыстаў — установы ў Косаве, а таксама сербскія праваслаўныя цэрквы.





