Кітай пусціў першы грузавы цягнік у Лондан, паведамляе выданне China Daily.
Цягнік будзе ісці па маршруце ў 12 тыс. км каля 18 сутак. Цягнік пройдзе праз тэрыторыю Казахстана, Расіі, Беларусі, Польшчы, Германіі, Бельгіі і Францыі.
У грузавым цягніку ў Вялікабрытанію перавозяцца прадметы хатняга ўжытку, адзенне, тканіны, сумкі.
Перавозку ажыццяўляе кампанія Yiwu Timex Industrial Investment Co.





