У Мінску ДАІ затрымала п'янага кіроўцу на мікрааўтобусе Volkswagen. Мужчына ўжо затрымліваўся за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Цяпер яго аўтамабіль канфіскуюць. Пра гэта AUTO.TUT.BY распавялі ў ДАІ Маскоўскага раёна.
Фота: ДАІ Маскоўскага раёна
Інцыдэнт адбыўся днём 1 студзеня ў двары дома № 14 па вуліцы Голубева. Супрацоўнікі ДАІ спынілі Volkswagen Transporter, за рулём якога быў п'яны мужчына. Медыцынскі агляд 51-гадовага кіроўцы паказаў 1,73 праміле алкаголю.
Як патлумачыў інспектарам кіроўца, у Новы год ён ўжываў алкаголь. Днём 1 студзеня яго жонка пайшла ў краму, а ён вырашыў зрабіць ёй сюрпрыз — заехаць па яе на аўтамабілі. Аднак жанчына ў машыну садзіцца адмовілася, і мужчына паехаў дадому. Тады яго і затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
У дачыненні да мінчука склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Пры праверцы аказалася, што кіроўца да гэтага шэсць разоў трапляўся п'яным за рулём, апошні раз — менш за год таму, таму ён будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, а аўтамабіль канфіскуюць.





