Міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мэзьер прапанаваў перагледзець міграцыйнае заканадаўства краіны ў сувязі з нападам на калядны кірмаш у Берліне, калі загінулі 12 чалавек, піша ВВС.
У артыкуле ў газеце Frankfurter Allegmeine Zeitung кіраўнік нямецкага МУС заявіў, што федэральныя ўлады павінны валодаць вялікімі паўнамоцтвамі пры затрыманні і неабходнасці дэпартацыі мігрантаў, у выпадку, калі яны ўяўляюць пагрозу бяспецы.
Пры гэтым ён прапануе пашырыць і паўнамоцтвы паліцыі краіны.





